Аб праекце

Майстэрня думак “Наша Візія” – гэта эвалюцыя экспертна-аналітычнага клуба, які ладзілі ініцыятыва Belarus in Focus, беларусская экспертная сетка «Наше мнение» і Прэс-клуб Беларусь з 2018 года.

Мы збіраем візіянераў, каб разам абмеркаваць вобраз будучыні Новай Беларусі, да якой нам усім хацелася б імкнуцца. Якія рэформы для гэтага патрэбна будзе зрабіць, каму і якім чынам. А таксама як ужо зараз набліжаць гэтую будучыню праз інстытуцыі і праекты.

Тэматыка дыскусій і стратэгія “Нашай Візіі” абмяркоўваецца на штоквартальных сустрэчах Візіянерскай групы, якая аб’ядноўвае розных мысляроў — аналітыкаў, навукоўцаў, медыяменеджераў, праваабаронцаў, бізнэсоўцаў і кансультантаў.

Каардынатар “Нашай Візіі” — Вадзім Мажэйка. PhD, палітычны аналітык і кансультант, рэдактар “Беларускага Штогодніка” і амбасадар супольнасці Press Club Belarus.

Мадэратар дыскусій “Нашай Візіі” — Цімох Акудовіч. Гісторык, краязнаўца, заснавальнік праектаў “Магістраты культуры” і “Вусы Скарыны”.

Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць